Ваш браузер устарел. Рекомендуем обновить его до последней версии.

Якія школьныя падручнікі неарганічнай і арганічнай хіміі за апошнія трыццаць гадоў былі, на Вашу думку, найлепшымі - аўтарства Хадакова-Эпштэйна-Гларыёзава (неарг.)/Цвяткова (арг.), Ахметава (неарг.-арг.), Патапава (арг.) або Рудзіціса-Фельдмана, ці, можа, Арцёменкі? Як у параўнанні з імі глядзіцца беларускі падручнік Шымановіча?

Па арганіцы я адназначна лічу найлепшым падручнік Патапава. Ён спалучае ў сабе глыбіню, дакладнасць і зразумелую, незаблытаную мову. У адрозненне ад астатніх падручнікаў, ён дае адказы не толькі на пытанні "як" і "што", але і "чаму". Маё асабістае перакананне як арганіка - без разгляду механізмаў і электронных эфектаў уся арганічная хімія пераўтвараецца ў набор цяжказапамінальных фактаў. 

Неарганічная частка даволі някепска выкладзена ў Хадакова і кампаніі, але той падручнік, зразумела ж, маральна састарэў. Настаўнікі высока, у параўнанні з Шымановічам, ацэньваюць Рудзіціса, але я памятаю часы, калі яны крытыкавалі яго як "значна горшы за Хадакова".  Мне здаецца, тут адыграла ролю не столькі пагаршэнне якасці падручнікаў, сколькі кансерватызм настаўніцкай большасці. 

Што да падручнікаў Шымановіча з калегамі, выкажуся так. Мне не вельмі проста судзіць працу сваіх старэйшых калег, тым больш што некаторыя з іх былі ў свой час маімі выкладчыкамі. Але на ўсім гэтым комплексе падручнікаў - пры наяўнасці шэрагу вельмі ўдалых канцэпцый і ідэй - ляжыць пячатка недапрацаванасці і паспешлівасці. Памылкі і недакладнасці ў задачах, памылкі друку, канцэптуальныя недапрацоўкі... Ведаючы кампетэнтнасць аўтараў, лічу, што ім банальна не хапіла адведзенага тэрміну, каб дапрацаваць падручнік да належнага стану. 

Калі ж студэнты, настаўнікі ці бацькі вучняў пытаюцца ў мяне, чым карыстацца ў падрыхтоўцы да ЦТ - я называю фундаментальны дапаможнік Урублеўскага, даведнік "Химия в таблицах и схемах" Лахвіча і Траўнікавай, а таксама сцісла, але вельмі ўдала і практычна беспамылкова напісаны падручнік Калевіч і Матулісаў для ліцэя БДУ.
 

 

Стоит ли учиться на лесохимика? Какое образование по химическому профилю сейчас актуальнее?

Первое, что замечу - я говорю об этом всем, кто задает мне сходные вопросы, - конъюнктуру рынка труда через 5 с лишним лет или более, когда Ваш ребенок закончит учебу, предсказать практически невозможно. Угадать, какие специальности будут востребованы больше, а какие меньше через такой промежуток времени - это задачка, посильная разве что бабушке Ванге, поскольку ответ зависит не только от ситуации в промышленности и экономике страны в целом, но и от количества выпускников и набора на соответствующие специальности к тому времени. 

Одно могу сказать уверенно. На выбор специальности должны больше влиять индивидуальные особенности и предпочтения человека, чем конъюнктура рынка труда. Конъюнктура меняется, а, погнавшись лишь за ней, человек может остаться со специальностью не только маловостребованной, но и ненавистной ему до глубины души . Если Ваш будущий выпускник (-ца) склонен к занятиям наукой, пусть лучше идет на химфак БГУ. Если же его больше привлекает производство, тогда хороший выбор - БГТУ. И кафедра химии переработки древесины на факультете ТОВ, готовящая лесохимиков - вполне неплохой вариант этого выбора. А остальное определяется личными качествами, состоянием экономики страны - и в чем-то везением. 

 

Ці можна ў Беларусі браць школьныя або ВНУ курсы хіміі онлайн? Як ставіцеся да хімічнай онлайн-адукацыі?

Я даволі скептычна стаўлюся да магчымасці атрымаць вышэйшую адукацыю па хіміі цалкам у дыстанцыйнай форме - перш за ўсё таму, што па гэтым прадмеце патрэбны не проста лабараторныя заняткі час ад часу, на сесіях, а амаль бесперапынны кантакт з "жывым" рэчывам для атрымання сапраўднага прафесіяналізма. Таму пры падрыхтоўцы хіміка дыстанцыйна могуць праводзіцца хіба што асобныя курсы. Не выпадкова "за савецкім часам" на хімфаку БДУ нават не існавала завочнага аддзялення. 

Цяпер ад суб'ектывных думак да рэальнасці. Наколькі мне вядома, ніводная ВНУ на сённяшні момант не рыхтуе хімікаў не толькі дыстанцыйна, але і ў звычайнай завочнай форме. Выключэнне - хіба што Магілёўскі універсітэт прадуктаў харчавання. Праўда, ёсць асобныя курсы хімічнага зместу, на нехімічных спецыяльнасцях, але нават у прагрэсіўным (у сэнсе дыстанцыйнай адукацыі) БДУІР яны пакуль што бліжэй да традыцыйнай завочнай формы. Іншая справа - курсы для абітурыентаў. Дыстанцыйную форму, у тым ліку і па хіміі, практыкуе Ліцэй БДУ, Гродзенскі універсітэт і іншыя установы.